У Гомелі распачалі ацяпляльны сезон, але не ў жылым сектары

Паводле распараджэння Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта з 4  кастрычніка ў абласным цэнтры распачалі ацяпленне некаторых асобных аб’ектаў. Пераважна імі сталі дзіцячыя дашкольныя, школьныя, пазашкольныя, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія установы. Апроч гэтага цяпло ў Гомелі далі установам сацыяльнага забеспячэння з кругласутачным знаходжаннем людзей: музеям, лазням і цяпліцам некаторых прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі.
 
Адзначым, што сярэдняя дзённая тэмпература ў абласным цэнтры напачатку месяца не складае вышэй за 8-10 градусаў, а ўначы слупок пачаў паніжацца да  0 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі