У Гомелі суд аднавіў на працы адразу 14 супрацоўнікаў крамы "Цэнтр"

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 1 верасня пастанавіў аднавіць на працы 14 звольненых супрацоўнікаў крамы адкрытага акцыянернага таварыства гандлю "Цэнтр". Кожнаму з іх наймальнік павінен выплаціць сярэдні заробак за час вымушанага прагулу. Як паведамляе БелаПАН, у траўні кіраўніцтва ОАТГ "Цэнтр" звольніла адразу ўвесь калектыў крамы № 14 у Гомелі — 30 чалавек, ад загадчыцы крамы да прыбіральшчыц і ахоўнікаў.  Гэта абдылося пасля інвентарызацыі і выяўлення нястачы ў 25 млн рублёў. Прычынай звальнення стала адмова работнікаў пакрыць нястачу. Чатырнаццаць звольненых звярнуліся ў суд.

У судзе работнікі даказалі, што на на працягу года перад звальненнем наймальнік не выстаўляў ніякіх прэтэнзій з нагоды парушэнні працоўнай дысцыпліны большасці звольненых. Кіраўніцтва прадпрыемства перад звальненнем працаўнікоў "у сувязі са стратай даверу" прапанавала кожнаму ў добраахвотным парадку загасіць суму ўзніклай нястачы. Калі людзі адмовіліся, іх звольнілі. Высветлілася, што адказнік у сувязі з нястачай звяртаўся ў міліцыю, якая адмовілася пачынаць крымінальную справу. Паколькі кампетэнтныя дзяржорганы таксама не змаглі вызначыць вінаватых з ліку работнікаў крамы, групавое звальненне лічыцца незаконным.

У адказніка не было доказаў віны кожнага з прадаўцоў. На судзе яны паказалі, што нястачы ў крамах ОАТГ "Цэнтр" — сталыя і сістэматычныя. Суд прыняў бок звольненых працаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі