У Гомелі супраць выхавальніцы дзіцячага лагера пачалі крымінальную справу

Супраць выхавальніцы аздараўленчага дзіцячага лагера “Крышталь”, што непадалёк ад Гомеля, распачалі крымінальную справу, піша “Народная газета”.
У суправаджэнні жанчыны дзеці адправіліся ў маляўнічую зону адпачынку “Сажалкі” ў Навабеліцкім раёне абласнога цэнтра.

Выхавальніца, паддаўшыся просьбам дзетак, дазволіла ім падысці да вадаёма і пахадзіць па вадзе.

Адна з дзяўчынак, дарэчы, прыёмная дачка выхавальніцы, раптоўна страціла раўнавагу і сышла пад ваду.

На шчасце, міма праходзіў мужчына, які нырнуў і выцягнуў дзяўчынку. Пасля штучнага дыхання юная аматарка водных працэдур ачуняла.

Цяпер выхавальніцай, якая станоўча характарызуецца па месцы працы, заняліся праваахоўныя органы. Яе абвінавачваюць у неналежным выкананні службовых абавязкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі