У Гомелі вуліцу Камунараў зрабілі брукаванай (фота)

Першая за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў брукаваная вуліца з'явілася ў Гомелі. Брукаванкай стала адна з цэнтральных вуліц горада, якая названая ў гонар Камунараў.  Дагэтуль яна была асфальтаванай. Паколькі ажыўленага руху транспарту там не было, Гомельскі гарвыканкам вырашыў аддаць вуліцу пешаходам. Працы па змене знешняга выгляду вуліцы Камунараў вяліся амаль два месяцы.

Адзначым, што на вуліцы месцяцца не толькі кінатэатр, піцэрыя, кавярні і забаўляльны комплекс, але і ўпраўленне МУС па Гомельскай вобласці. 



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі