У Гомелі выбух газа разбурыў прыватны дом

У Гомелі выбух прыроднага газа разбурыў прыватны дом. Выбух адбыўся раніцай 20 лютага ў Навабеліцкім раёне абласнога цэнтра. Дом складаўся з двух паловаў: цаглянай і драўлянай. У выніку выбуху драўляная палова дома разбураная поўнасцю. Пашкоджанні атрымаў таксама кузаў аўтамабіля, які стаяў побач з домам.

На шчасце, гаспадары падчас выбуху знаходзіліся ў цаглянай палове дома і не атрымалі фізічных пашкоджанняў. Гаспадыню ў шокавым стане даставілі ў лякарню, але пазней яна адмовілася ад шпіталізацыі.

Зараз высвятляюцца прычыны выбуху, вядзецца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі