У Гомелі з-за моцнага марозу загінуў бомж
У Гомелі з-за моцнага марозу памёр 58-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства. Яго даставілі ў лякарню ў стане алкагольнага ап'янення і агульнага пераахаладжэння цела. У апёкавым аддзяленні гомельскай гарадской лякарні на лячэнні з абмаражэннем знаходзіцца 43-гадовы мужчына, таксама бомж, перадае БелаПАН. У Мінску ж за мінулыя суткі зафіксавана шэсць выпадкаў адмарожванняў.
Яшчэ 5 чалавек трапілі ў лякарню з пераахалоджваннем. Практычна ва ўсіх
выпадках пацярпелыя былі п’яныя і доўга без руху знаходзіліся на моцным
марозе, піша БЕЛТА.