У Гомелі затрыманы актывіст руху «За свабоду» Аляксандар Процка
У Гомелі затрыманы актывіст руху «За свабоду» Аляксандар Процка. Прадстаўнікі дырэкцыі Дывыдаўскага рынку выклікалі міліцыю, калі ён раздаваў буклеты з тэзамі «Народнай праграмы» Аляксандара Мілінкевіча. Спадар Процка быў дастаўлены ў бліжэйшы пункт аховы правапарадку. У
актывіста забралі 31 «Народную праграму» патэнцыйнага кандыдата ў
прэзідэнты і склалі пратакол, паведамляе Радыё Свабода.
«Народную праграму» Мілінкевіча прадстаўнікі руху «За свабоду» пачалі раздаваць у Гомелі ды іншых гарадах рэгіёну яшчэ на пачатку жніўня. У канверты таксама ўкладзеная анкета з прапановай ацаніць тэзісы па пяцібальнай шкале і дадаць у перадвыбарчую праграму Мілінкевіча свае меркаванні. Паводле старшыні абласной арганізацыі руху «За свабоду» Пятра Кузняцова, агульнарэспубліканская акцыя мае на мэце абудзіць цікавасьць грамадзянаў да прэзідэнцкіх выбараў і сабраць найбольш актуальныя прапановы, якія хвалююць людзей у рэгіёнах і ў сталіцы.