У Гомелі з'явіліся беларускамоўныя папярэджанні пра небяспеку ледзяшоў

Беларускамоўныя папярэджанні пра небяспеку снегу і ледзяшоў распаўсюдзілі ў Гомелі мясцовыя актывісты Таварыства беларускай мовы. Аб'явы пра тое, што хадзіць уздоўж будынкаў небяспечна, з'явіліся на цэнтральных вуліцах.
Як паведамляе БелаПАН, актывісты расклеілі каля дамоў, дзе камунальшчыкі не паспелі прыбраць ледзяшы і снег, надпісы: "Асцярожна! На дахах небяспечны снег", "Ледзякі-забойцы" ды іншыя. Акцыя завяршылася каля помніка беларускаму асветніку Кірылу Тураўскаму, які быў упрыгожаны бел-чырвона-белай гірляндай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі