У Гомелі з’явяцца “хмарачосы” і дзве вуліцы з брукаванкай
У хуткім часе ў Гомеле будуць пабудаваныя самыя высокія на цяперашні час для абласнога цэнтра тры 24-павярховыя дамы. Як паведамляе “Гомельская праўда”, першы “хмарачос” з’явіцца ў адным з самых буйных спальных мікрараёнаў горада ўжо ў наступным годзе. Таксама адміністрацыя горада разглядае зараз праекты па стварэнні вялікай вуліцы для пешаходаў. А сёлета ўжо павінны быць здадзенымі дзве цэнтральныя вуліцы, якія будуць цалкам брукаванымі.