У Гомельскай вобласці затрымалі пастаўшчыкоў корму для жывёлаў
Траіх прадпрымальнікаў затрымалі на Гомельшчыне супрацоўнікі фінансавай міліцыі. Парушальнікі закону займаліся маштабнымі ценявымі пастаўкамі ў нашу краіну корму для жывёл. Злачынная група дзейнічала з 2006 года. Корм для хатніх гадаванцаў па фіктыўных дакументах прывозілі з Расіі. Распаўсюджвалі нелегальны тавар па ўсёй Гомельскай вобласці, а таксама ў Магілёве і Бабруйску. Мясцовыя прадпрымальнікі з задавальненнем куплялі танную кантрабандную прадукцыю і прадавалі яе за наяўны разлік.
За два гады "ценявікі" недадалі падатковым органам больш за два мільярды рублёў. Падпольным гандлярам пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, адзначае тэлеканал АНТ.
За два гады "ценявікі" недадалі падатковым органам больш за два мільярды рублёў. Падпольным гандлярам пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, адзначае тэлеканал АНТ.