У Гомельскім цэнтры культуры знайшлі радыеактыўныя прылады і ртуць

Іртуць і радыёактыўныя прадметы выявілі супрацоўнікі КДБ і МНС у склепе Гомельскага гарадскога цэнтра культуры. У сутарэннях знаходзіліся 4 ёмістасці з іртуццю, па 50 г атрутнага рэчыва ў кожнай. Акрамя таго, у скрыні з надпісам "Асцярожна, радыеактыўна!" былі знойдзеныя 14 радыеізатопных пажарных апавяшчальнікаў, даўно знятых з вытворчасці. Як інфармуе БЕЛТА, радыеактыўны фон у памяшканні ў 10 разоў перавышаў норму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі