У гомельскім піўбары мясцовы жыхар пагражаў наведвальнікам пісталетам

У піўным бары гандлёвага дома "Рэчыцкі" ў Гомелі 7 сакавіка мясцовы жыхар пагражаў наведвальнікам пісталетам.
Правапарушальніка затрымалі байцы спецназу. Як паведаміў камандзір спецроты Сяргей Алейнік, затрыманы — раней судзімы за рабаўніцтва і разбой гамяльчанін 1974 года нараджэння.

Пры аглядзе ў яго канфіскавалі пісталет сістэмы "наган" 1944 года выпуску і чатыры патроны да яго. Пракуратура Савецкага раёна распачала крымінальную справу ў дачыненні да хулігана.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі