У гомельскім універсітэце пачнуць вывучаць іўрыт

 Магчымасць авалодаць яўрэйскай мовай можа ў хуткім часе з’явіцца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны.

Прапанова зрабіць спецыяльны цэнтр яўрэйскай культуры пры навучальнай установе належыць  амбасаде Ізраіля ў Беларусі. А штуршок для яе ўтварэння ў жыццё  зрабіў  першы сакратар амбасады Ізраіля ў Расійскай Федэрацыі і каардынатар праграм ізраільскіх культурных цэнтраў у краінах СНД Ёсі Тавор, які не так даўно наведаў гомельскі ўніверітэт у якасці лектара.
 
  Пад час свайго візіту першы сакратар адзначыў моцную духоўную сувязь  паміж беларускім і яўрэйскім народамі, якая  сыходзіць у глыб гісторыі, і адзначыў сімвалічны пераклад абласнога цэнтра на іўрыт – "Гомель" для яўрэй гучыць як  "ушанавнне гонару,  аддача хвалы".



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі