У гонар “Дажынак” у Віцебску назвалі гарэлку
З новай этыкеткай – “Дажынкі-2008” – пачаў выпускаць ужо вядомую гарэлку Віцебскі лікёра-гарэлачны завод. Імя свята хлебаробаў часова нададзена гарэлцы “Северная губерния”, што ўжо не першы год лідыруе па аб’ёмах продажаў сярод прадукцыі прадпрыемства. Спецыяльна да “Дажынак” у Віцебску выпусцілі 9 тыс. дал гарэлкі імя Дажынак і адну тысячу дал – у сувенірным аздабленні.