У Грэцыі на парламенцкіх выбарах перамагла леварадыкальная СІРЫЗА

У Грэцыі, дзе завяршылася галасаванне на ўсеагульных выбарах, перамагла радыкальная левая партыя СІРЫЗА з 36% (пасля падлікаў прыблізна 75% галасоў), паведамляе ВВС.

За ёй ідзе правацэнтрысцкая "Новая дэмакратыя" 23-27%, на трэцім месцы партыя "Рака" — 6,4%.

Для самастойнага кіравання СІРЫЗЕ неабходна атрымаць 151 месца з 300, у адваротным выпадку партыі давядзецца фармаваць кааліцыю.

Кіраўнік леварадыкалаў Алексіс Цыпрас абяцае грэкам адмовіцца ад мер жорсткай эканоміі, перагледзець умовы выдачы фінансавай дапамогі і дамагчыся ад крэдытораў яшчэ аднаго буйнамаштабнага спісання грэчаскіх даўгоў.

Некаторыя эксперты кажуць, што такія крокі могуць прывесці нават да выхаду Грэцыі з еўразоны. Разам з тым, адказны за эканамічную праграму СІРЫЗА Яніс Мілас у інтэрв’ю Еўраньюс запэўнівае, што выхаду краіны з еўразоны партыя не плануе:

Ён зусім немагчымы. Мы чуем пра такі сцэнарый кожны раз, калі ў нас праходзяць выбары. Гэта робіцца, каб запалохаць людзей і прымусіць іх прагаласаваць за палітыку, якой яны не хочуць і не ўхваляюць. Такога не можа адбыцца, таму што, калі краіну прымусяць пакінуць еўразону, то ўся еўразона абрынецца”.

Ці пакіне Грэцыя еўразону пасля парламенцкіх выбараў?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі