У Гродна за збор подпісаў затрыманыя моладзевыя актывісты

28 чэрвеня ў Гродна былі затрыманыя тры актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" — Аляксандра Каток, Аляксандр Кірэеў і Марта Пятроўская. Маладыя людзі збіралі подпісы за далучэнне Беларусі да Еўрасаюза на адной з цэнтральных вуліц горада, недалёка ад гарадскога парку імя Эмануіла Жылібера, дзе зараз праходзіць рок-фэст "Бумеранг".

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў каля 15.40. Неўзабаве пасля затрымання М.Пятроўская была адпушчаная, аднак у яе былі канфіскаваныя ўжо запоўненыя падпісныя лісты. А.Каток і А.Кірэяў дастаўленыя ў АЎС Ленінскага раёна Гародні.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі