У Гродне абкаталі першую гарналыжную трасу

Пратэставаць спускі бясплатна змаглі ўсе жадаючыя. Але ж пракаціцца дазволілі толькі тым, хто прыехаў са сваей амуніцыяй — пракат лыжнага рыштунку пакуль зачынены.



Дабіраліся ўгару лыжнікі і сноўбардысты на ліннам пад'ёмніку. Спускацца дазволілі толькі з горкі для санак і цюбінгаў. Асноўныя горкі пакуль не эксплуатуецца з-за моцнага ветру, які здзімае снег з вяршынь. Усяго ў гарналыжным комплексе уладкаваныя тры спускі: асноўны прафесійны — даўжыней 450 метраў з вуглом нахілу 40 градусаў (вышыня 190 метраў), сярэдняй складанасці працягласцю 350 метраў і вуглом нахілу 12 градусаў, а таксама вучэбны дзіцячы — вышынёй 168 метраў і даўжынёй 250 метраў.


Акрамя штучных схілаў работнікі і госці гарналыжнага комплексу апрабавалі новыя абсталяванне і тэхніку. Снег для спускаў забяспечвалі чатыры снегагенератары. А тыя, хто замёрз, мог пакаштаваць у мясцовай кавярні глінтвейн з дранікамі. Траса ў тэставым рэжыме будзе адкрытая і ў нядзелю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі