У Гродне адкрылася выстава "беларускамоўных" лялек
У Гродне ў Старым замку 1 верасня адкрылася выстава абласнога тэатра лялек "Лялькi гродзенскай зямлi". Яна прысвечаная Году роднай зямлі. Як паведамляе БелаПАН, на выставе прадстаўленыя лялькі і эскізы толькі з тэатральных пастановак на беларускай мове. Акрамя таго, на выставе можна ўбачыць унікальныя гарнітуры з розных спектакляў.
Так, на выставе прадстаўленыя лялькі з міжнароднага тэатральнага праекту тэатра — гістарычнай п'есы "Магiчнае люстра пана Твардоўскага".
Гродзенскі абласны тэатр лялек налічае ў сваім рэпертуары больш за 35 спектакляў. У іх шырока выкарыстоўваецца ўвесь арсенал сродкаў сучаснага лялечнага тэатра: розныя сістэмы лялек, маскі, рухомыя дэталі гарнітураў і дэкарацый.