У Гродне аўтамабіль пратараніў генконсульства Літвы, пацярпеў міліцыянт
Памяшканне для аховы генеральнага консульства Літвы ў Гродне пратараніў уначы на скрадзеным аўтамабілі "Опель-Вектра" працаўнік аўтамайстэрні. 28-гадовы мужчына быў у нецвярозым стане і не меў правоў кіроўцы, інфармуе газета "Комсомольская правда в Беларуси". У выніку, траўмы атрымаў міліцыянт, які вартаваў консульства. Распачатая крымінальная справа.