У Гродне экспануюцца велікодныя яйкі беларускіх і замежных майстроў (фота)

Выстава велікодных яек працуе ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі. На ёй экспануюцца творы беларускіх і замежных майстроў XIX-XX стагоддзяў. З дрэва і парцаляну, шкляныя і каменныя яйкі прадстаўлены не толькі з музейных фондаў, але і з асабістай калекцыі  ігуменні гарадзенскага жаночага манастыра Гаўрыілы. Агулам у экспазіцыі выставы, якая працягнецца да 23 траўня, можна пабачыць 250 велікодных яек.