У Гродне хакеістаў "Нёмана" сустрэлі з салютам і аркестрам (фота)

У панядзелак у Гродне хакеістаў мясцовага "Нёмана" сустракалі з салютам і аркестрам. Да прыбыцця аўтобуса з камандай на гродзенскім стадыёне сабралася некалькі сотняў заўзятараў. Для уладальнікаў Кантынентальнага кубка 12 студзеня там зладзілі феерверк і замовілі аркестр.

Сваіх спартыўных куміраў заўзятары чакалі яшчэ за гадзіну да прыезду. Аўтобус затрымаўся і прыбыў на стадыён са спазненнем. Пад гукі аркестра МНС ля ўваходу ў Лядовы палац хакеістаў віталі фанаты, кіраўніцтва горада і іх роднага клуба. У гонар перамогі ў суперфінале розыгрышу Кантынентальнага кубка, на стадыене запалілі залпы феерверкаў.

З галоўным трафеем у руках першым з аўтобуса выйшаў капітан "Нёмана" Андрэй Коршунаў. У час сустрэчы спартсмены пачулі мноства віншаванняў, слоў гонару і захаплення. У знак падзякі каманда раздала фанатам аўтографы і сфатаграфавалася з імі ды прызам на памяць. Дарэчы, разам з кантынентальным трафеем “Нёман” атрымаў права згуляць у хакейнай Лізе чэмпіёнаў, дзе ад яго чакаюць такіх жа высокіх вынікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі