У Гродне міліцыя зладзіла аблаву на крамольныя ўлёткі
Распаўсюднікаў апазіцыйных улётак чакалі 4 верасня на міні-рынках у Гродне людзі ў цывільным. У "засаду" патрапілі два сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі з “Пасланнем Яраслава Раманчука да прадпрымальнікаў”. Прыкладна а 16-й гадзіне Павел Драчоў і Наталля Комар прыйшлі на міні-рынак “Грандзічы”. Як толькі апазіцыянеры дасталі першую ўлётку, да іх падскочылі праваахоўнікі ў цывільным. Яны быццам жартам запыталі ў маладых людзей, чаго тыя так позна прыйшлі? Маўляў, “мы вас з раніцы чакаем!”
У актывістаў ўзялі тлумачэнні, канфіскавалі 50 улётак і адпусцілі, распавёў Еўрарадыё лідар гродзенскіх “Маладых дэмакратаў” Зміцер Бандарчук.
Як стала вядома Еўрарадыё, сёння міліцыянты наведалі адміністрацыі ўсіх гродзенскіх рынкаў. Праваахоўнікі папярэдзілі, каб у выпадку з’яўлення “шкодных” улётак, неадкладна званілі ў 102.