У Гродне моладзь вартуе будынкі
У Гродне арганізаваны дыжурства моладзі каля будынкаў старой часткі горада, якія мясцовыя ўлады збіраюцца зносіць. Дзяжураць маладзёны цягам усяго працоўнага дня. Па словах арганізатараў дыжуруства, улады трымаюць у вялікай таямніцы свае планы па зносу гэтых дамоў, баючыся грамадскага пратэсту.
Уся інфармацыя аб будынках, якія збіраюцца зносіць, сцякаецца да некалькіх асобаў, якія ў выпадку прыезду бульдозераў і будуць распаўсюджваць інфармацыю сярод шырокай грамадскасці і журналістаў.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна