У Гродне мужчына парэзаў сабе горла на парозе пашпартнага стала

Мужчына каўказскай знешнасці парэзаў сабе горла канцылярскім нажом ля ўваходу ў Кастрычніцкі АВІР Гродна. Здарэнне адбылося ўдзень 28 траўня, каля 16.00. Дзяжурны пашпартнага стала выклікаў хуткую і медыкі паспелі ўратаваць самаагрэсара.

Як пазней высветлілася, з пачатку года хуткая выехала да яго на выклік ужо 32-гі раз — то бок, амаль што кожныя пяць дзён. Прычыны выклікаў заўсёды  былі рознымі. Пакуль невядома, ці хацеў мужчына гэтым разам звесці рахункі з жыццём або проста зладзіў правакацыю.

Ёсць верагоднасць, што ён пакутуе на наркатычную залежнасць, піша tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі