У Гродне пачалі рабіць цыгарэты з водарам шакаладу і ванілі
Гродзенская тытунёвая фабрыка выпусціла ў продаж пробную партыю новых цыгарэт “NZ”Super Slims”, паведамляе БЕЛТА. Гэтыя цыгарэты маюць ледзьве ўлоўны водар шакаладу і ванілі. У іх зніжаная канцэнтрацыя смол і нікаціну. Для вытворчасці цыгарэт выкарыстоўваецца высакаякасная сыравіна. Іх робяць на сучасным нямецкім абсталяванні. На сёння зроблена ужо 4 мільёны штук гэткіх пахучых цыгарэт.