У Гродне працягваецца Фэст нацыянальных культураў
Сёння на афіцыйнай частцы сьвята старшыня гарвыканкаму Аляксандар Антоненка параўнаў Гродна з "мікрасветам", за якім будучыня. Маўляў, тут зямля, дзе ў міры, дружбе і згодзе жывуць людзі розных нацынальнасьцяў. Пасьля гэтага мясцовае начальства разам са сталічнымі чыноўнікамі, сярод якім быў і Леанід Гуляка, абыйшлі нацыянальныя падворкі. У праграме былі вясельныя абрады розных народаў, парад духавых
аркэстраў. У нядзелю пройдзе заключны канцэрт лаўрэатаў Сёмага фэсту
нацыянальных культураў, а таксама праводзіны ўдзельнікаў. Міжтым да
карэннай нацыі ў Гродне асаблівыя адносіны: тут няма беларускамоўных
ВНУ, школаў, а таксама класаў, дзіцячых садкоў і групаў.
Свабода
Свабода