У Гродне праходзіць выстава «Габрэйскія партызаны Беларусі»
У Гродне ў гімназіі №1 праходзіць выстава «Габрэйскія партызаны Беларусі». Пра тое, што наведвальнікі могуць на ёй пабачыць, распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
«На выставе дэманструюцца дакументы і фотаздымкі з музея гісторыі і культуры габрэяў Беларусі, якія распавядаюць пра ўдзел габрэяў у антынацысцкім партызанскім руху ў гады Другой сусветнай вайны. Асноўная ўвага надаецца атрадам, якія дзейнічалі на Гродзеншчыне і складаліся з былых вязняў гета.
На працягу месяца выстава будзе месціцца ў гімназіі, а потым, каб яе змагла пабачыць большая колькасць гродзенцаў, экспазіцыя пераедзе ў гарадскую выставачную залу, што па вуліцы Ажэшкі».