У Гродне правялі першую “Этна-Friday” (фотарэпартаж)
У гродзенскай антыкавярні сёння ўсе жадаючыя дыскутавалі пра тое, ці можа “этнічнае” быць у беларускай рэчаіснасці папулярным і камерцыйна выгадным.
Абмеркаванне беларускай этнаграфікі прайшло падчас ток-шоу “Саломка і буслы: разбураем стэрэатыпы!”.
Акрамя цікавых меркаванняў наведвальнікі ўбачылі выставу этнаработ маладых беларускіх і польскіх дызайнераў “Этнапраект. Польска-беларуская этнаграфічная практыка ў маладым дызайне”. Тут прадстаўлены работы дызайнераў, якія навучаліся і падарожнічалі па рэгіёнах Беларусі і Польшчы.
Па словах каардынатаркі этнапраекта Алены Трафімавай, такія мерапрыемствы патрэбны для таго, каб маладыя дызайнеры атрымлівалі натхненне і паглыблялі свае веды ў этнаграфіцы, спазнавалі сваю культуру і параўноўвалі яе з культурай суседніх краін.