У Гродне прайшоў першы адкрыты фэст сыру (фота)

А 21 верасня ў гродзенскім цэнтральным парку прайшло “сляпое” народнае галасаванне. Так, на ўсеагульнай дэгустацыі гродзенцы вызначалі найлепшы сярод 26 гатункаў сыру беларускай вытворчасці.


Таксама ў рамках Фестывалю прайшлі конкурсы кулінарнага мастацтва вырабаў з сыру сярод прафесійных кухараў, якасці сыру і лепшага выставачнага павільёна.



Любы ахвотны змог пакаштаваць сыр любога вытворцы Беларусі, пабудаваць сырную вежу, абмакнуць кавалачак хлеба або сыру ў фандзю, на падворку народных промыслаў збіць масла і выціснуць тварог.



Адкрыты фэст сыру арганізаваны ў Гродне ўпершыню ў мэтах папулярызацыі сыру і павышэння культуры яго спажывання ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі