У Гродне прайшоў першы пікет па зборы подпісаў у падтрымку Кастусёва

Першы вулічны пікет па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Рыгора Кастусёва, намесніка старшыні Партыі БНФ, прайшоў у суботу ў Гродне. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні гарадской арганізацыі Партыі БНФ Максім Губарэвіч.  Пікет актывісты правялі каля Цэнтральнага рынка. Па словах Губарэвіча, гэтая спроба была даволі ўдалай: у параўнанні з 2006 годам людзі не выказвалі ніякага негатыву да новага кандыдата.

Сябры ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва плануюць штодня збіраць подпісы побач з Цэнтральным рынкам у Гродне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі