У Гродне праз аўкцыён прадаюць дамы з жыхарамі
На аўкцыён па продажы нерухомасці ў Гродне выстаўленыя 3 дамы разам з жыхарамі. Два прыватныя дамы па вуліцы Міцкевіча будуць прададзеныя пры ўмове, што на іх месцы новы ўладальнік пабудуе кавярню. Трэці будынак — у стылі эклектыкі канца ХІХ стагоддзя — плануюць знесці, каб пабудаваць шматпавярховік. Пакуль невядома, куды пераселяць жыхароў.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна