У Гродне прэзентуюць літоўскі погляд на Грунвальдскую бітву

19 кастрычніка ў гісторыка-археалагічным музеі адкрылася выстава “Памяць пра перамогу ў Грунвальдскай бітве”. Экспазіцыя падрыхтавана мастацкім музеем сумесна з МЗС Літвы і паказвае літоўскае бачанне адной з важнейшых войнаў Сярэднявечча. У падрыхтоўцы выставы бралі ўдзел гісторыкі Рамуальдас Будрыс, Міндаўгас Шапока і Вітаўтас Валунгявічус. Перасоўная выстава экспануецца ва Ўкраіне, у Расіі, Чэхіі і Аўстрыі. Адмыслова для мясцовага гледача стэнды пераклалі на беларускую мову. У тэкстах пра значэнне бітвы, у якой удзельнічалі шматлікія харугвы з зямель сучаснай Беларусі, няма словаў “Беларусь” ці “беларускі”.
 
На думку Генеральнага консула Літвы ў Гродна Рымантаса Латакаса, вельмі важна мець глебу для дыскусіі, бо менавіта ў спрэчках нараджаецца праўда. У Сенатарскай залі музея, дзе размешчана выстава, пройдуць заняткі для студэнтаў гістарычнага факультэта ГрДзУ, зазначыла намесніца дырэктара музея Ірына Граблеўская.





На фота:
Генеральны консул Літвы ў Гродна Рымантас Латакас, віцэ-міністр МЗС Літвы Эвалдас Ігнатавічус, намесніца дырэктара гродзенскага музея Ірына Граблеўская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі