У Гродне шукаюць беларускамоўных дзяцей

Рэклама беларускамоўных груп у дзіцячых садках з’явілася сёння у Гродне ў грамадскім транспарце, рэкламных газетах і на рынках горада. Даць падобныя абвесткі вырашылі бацькі, якія жадаюць, каб іх дзеці выхоўваліся на беларускай мове. За рэкламу ў прэсе прадстаўнікам бацькоўскага камітэта давялося заплаціць больш за паўмільёна рублёў.

На рынках горада будуць гучаць рэкламныя ролікі па некалькі разоў на дзень. На сённяшні дзень ужо знайшлося 15 дзяцей, гатовых запісацца ў беларускамоўную групу. Аднак гэта дзеці розных узроставых груп.

Да таго ж існуе і яшчэ адна вялікая праблема: ў школах горада няма ніводнага класа з беларускай мовай навучання.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі