У Гродне стартавала міжнародная велагонка "Нёман-2008"
Міжнародная велагонка "Нёман-2008" стартавала сёння ў Гродне. Каманды з Беларусі і Польшчы на працягу чатырох дзён будуць змагацца за кубак спаборніцтваў. Заезды на хуткасць, веламарафоны, дэманстрацыйныя выступленні - гэта
толькі частка абавязковай праграмы. Гродзенская велагонка - чарговы
этап падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы, адзначае тэлеканал СТВ.