У Гродне траім жанчынам апаліла вочы святочным салютам
Адна з іх трапіла ў лякарню з сур’ёзнай траўмай.
Трое жыхарак Гродна пацярпелі ў часе прагляду святочнага салюта 9 траўня. Ім у вочы трапілі знічкі феерверка. Жанчынам ва ўзросце 40 і 67 гадоў аказалі медыцынскую дапамогу і адпусцілі іх дадому, а 19-гадовую дзяўчыну паклалі ў лякарню — яе траўма вачэй выявілася больш складанай.
Цяпер Следчы камітэт высвятляе, чаму зарад салюта трапіў у натоўп, а таксама ўдакладняе іншыя абставіны інцыдэнту, паведамляе “Вечерний Гродно”.
Фота: Bymedia