У Гродне трайнятаў будзе бясплатна даглядаць нянька

У Гродне трайнятаў сям’і Мохань будзе бясплатна даглядаць нянька. Такая паслуга для сем’яў, у якіх нараджаецца трое і больш дзяцей, уведзеная пастановай Саветіа Міністраў. За шэсць гадоў яе дзеяння ў Гродне ніхто не скарыстаўся такой дапамогай. Нянька будзе прыходзіць да дзяцей, пакуль ім не споўніцца два гады. У сям’і яна мусіць знаходзіцца па восем гадзінаў у дзень.

У яе абавязкі ўваходзіць спавіванне дзяцей, прыгатаванне ежы, сцірка, прасаванне пялёнак, прагулкі з каляскай на свежым паветры і масаж. Нянька, якая прыходзіць у сям’ю Мохань, мае вышэйшую медычную адукацыю і досвед працы з дзецьмі ў радзільным доме.

Вечерний Гродно

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі