У Гродне ў рысе горада пабудуюць новы хімзавод

У Гродне ў рысе горада пабудуюць новы хімзавод

У Гродне плануюць пабудаваць новы хімзавод. Як паведамляе grodnonews.by, адпаведная дамоўленасць дасягнутая з французскай кампаніяй Tessenderlo Group. Яна хоча адкрыць вытворчасць вадкіх угнаенняў на пляцоўцы СЭЗ “Гроднаінвест” у Аульсе, а гэта значыць у рысе горада. Пад брэндам Thio-Sul (r) будуць выпускаць тыясульфат амонія (ATS), які выкарыстоўваюць у вырошчванні сельскагаспадарчых культур.  

Вадкая дабаўка атрымліваецца шляхам змешвання аміяку і серы ў адпаведнасці з пэўнай тэхналогіяй. Яна звязвае малекулы азота, што дазваляе яму не выпетрывацца хутка, але затое лепей засвойвацца ў глебе. Сера дадаецца дзеля павелічэння ўраджайнасці. Такія ўгнаенні прадаюць у краіны Балтыі і ва Украіну. Асаблівым попытам яны карыстаюцца ў фермерскіх гаспадарках.

Французы хочуць размясціць вытворчасць у Гродне з пункту гледжання лагістыкі, бо асноўнай сыравінай дабаўкі з’яўляецца аміяк. Магутнасць разлічаная на 100 тон штогод. Гэта мусіць быць высокатэхналагічнае прадпрыемства, на якім за адну змену будуць задзейнічаныя ўсяго 10 чалавек. Адкрыццё завода плануюць цягам чатырох гадоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі