У Гродне з-за крызісу скарачаюць гарадскі транспарт

Аўтапарк вырашыў скараціць колькасць рэйсаў гарадскіх аўтобусаў у Гродне. Гэта зрабілі ў асноўным за кошт павелічэння інтэрвалаў. У залежнасці ад таго, наколькі папулярны маршрут, адмянілі ад 2 да 10 рэйсаў у дзень. Паводле кіраўніцтва прадпрыемства, такі ход звязаны з цяжкай эканамічнай сітуацыяй і сезонам адпачынкаў. Усяго ў горадзе 39 аўтобусных маршрутаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі