У Гродне згарэў помнік архітэктуры

У гістарычным цэнтры Гродна ўчора ўвечары згарэў 100-гадовы будынак. Пажарныя нават не паспелі прыехаць.
Будынак ўспыхнуў з імгненнай хуткасцю.

Па словах гродзенскага гісторыка Ігар Лапеха, пажарныя ехалі на месца здарэння больш за паўгадзіны. Адпаведна, дом уратваць не ўдалося.

У гэтым будынку ў пачатку ў савецкія часы знаходзіўся дзіцячы садок. Пасля стан будынка пачаў пагаршацца, таму ўлады вырашылі выставіць яго на аўкцыён.

Доўгі час гарвыканкам не мог знайсці інвестара – дом знаходзіўся ва ахоўваемай зоне — адпаведна пры патэнцыйнай рэканструкцыі мусіў захоўваць свой першапачатковы выгляд.

Адпаведна офісныя памяшканні да яго дабудоўваць было нельга.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі