У Гродзенскай вобласці пачнуць браць электрычнасць з паветра
Найбуйнейшая ў Беларусі ветраэнэргетычная ўстаноўка магутнасцю 1,5 МВт у пасёлку Грабнікі Гродзенскай вобласці пачне працаваць у снежні, паведамляе БЕЛТА. Кантракт аб будаўніцтве ветраэнэргетычнай устаноўкі быў падпісаны паміж прадпрыемствам “Гроднаэнэрга” і кітайскай кампаніяй HEAG сёлета. Калі ж ветраўстаноўка давядзе сваю эфектыўнасць, то “Гроднаэнэрга” разглядае магчымасць стварыць цэлы ветрапарк сумесна з кітайцамі. У Мінскай вобласці блізу вёскі Волма Дзяржынскага раёна таксама створаць свой ветрапарк. Адпаведную інвестыцыйную дамову падпісаў Мінскі аблвыканкам з нямецкай кампаніяй Enertrag AG.