У Гродзенскім раёне муж пасадзіў жонку на ланцуг, каб адвучыць ад гарэлкі

Каб адбіць жаданне 61-гадовай жонкі піць гарэлку, жыхар вёскі Верцялішкі, што на Гродзеншчыне, пасадзіў яе на 6-мятровы ланцуг, а на шыю начапіў замок.
Падрабязнасці гэтай крымінальнай гісторыі паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“Паводле інфармацыі прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкаму, на жыхара вёскі Верцялішкі, што ў Гродзенскім раёне, заведзена крымінальная справа.

Ён абвінавачваецца ў абмежаванні асабістай свабоды чалавека. Мужчыне пагражае ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, высветлілася, што жанчына ўжо неаднойчы сядзела на ланцугу, аднак гэта не пазбаўляла яе жадання піць гарэлку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі