У Хоцімскім раёне хворая пенсіянерка засекла хатніх жывёлаў, а пасля — мужа

У Хоцімскім раёне 57-гадовая пенсіянерка, якая хварэе на шызафрэнію, засекла свайго 66-гадовага мужа. Здарэнне адбылося 15 снежня ў жылым доме ў вёсцы Тросціна. Як інфармуе БЕЛТА, перад забойствам жанчына засекла хатніх жывёлаў.

Па факце "забойства, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю", распачатая крымінальная справа. Былі дапытаныя суседзі, з удзелам падазраванай на месцы правялі праверку паказанняў, прызначаныя экспертызы.

Верагодна, будзе праведзена і судова-псіхіятрычная экспертыза. Жанчына затрыманая. Вядома, што яна была на ўліку ў псіхіятра.

Фота — Delfi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі