У храме Неапаля з'явіўся абраз "Украінскай Мадонны" з кіеўскага метро

У храме Неапаля з'явіўся абраз "Украінскай Мадонны" з кіеўскага метро

"Украінская Мадонна" цяпер упрыгожвае каталіцкі храм у Неапалі, піша hromadske.ua. Яе правобразам стала жанчына, якая карміла немаўля ў метро, пакуль ішлі баі за Кіеў. 

Фатаздымак жанчыны, якая на платформе кіеўскага метро корміць грудзямі маленькую дачку, з'явіўся ў першыя дні вайны. Як паведамляе Украінская служба Бі-Бі-Сі, гэта кіяўлянка Таццяна Блізняк з дачкой Марычкай.

25 лютага Таццяна з мужам, двухмесячнай дачкой і мопсам спусціліся ў метро, калі ў Кіеве пачулася паветраная трывога. Там яе сфатаграфаваў венгерскі журналіст выдання Teleks Андраш Фельдэш і апублікаваў здымак у Instagram. Фота стала вірусным.

Мастачка Марына Саламеннікава з Дняпра намалявала Таццяну на фоне схемы руху цягнікоў Кіеўскага метро і з залатым німбам над галавой. Гэтая карціна і стала абразом у каталіцкім храме Неапаля. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі