У III квартале з Расіі па трубаправодзе будзе пастаўлена 5,75 млн т нафты
Беларусь і Расія дамовіліся, што ў трэцім квартале па трубаправодзе будзе пастаўлена 5,75 мільёна тон расійскай нафты.
"З Мінэнерга Расіі на III квартал 2020 года вызначаны графік паставак нафты па магістральных нафтаправодах на беларускія НПЗ у аб'ёме 5,75 мільёна тое (па 2,875 мільёна тон на кожны НПЗ)", — перадае БЕЛТА словы прэс-сакратара канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Цішчанкі.
Пастаўкі плануюцца ад 10 расійскіх кампаній: "Раснафта", "Лукойл", "Сургутнефтегаз", "Газпрам нафта", "Татнафта", "Башнафта", "РусНафта", "Замежнафта", "Янгпур", "Нефтиса".
Графік сфарміраваны зыходзячы з індыкатыўнага балансу нафты на 2020 год: Беларусь павінна атрымаць з Расіі 24 мільёны тон сыравіны: 23 мільёны тон — праз трубаправод і 1 мільён тон — чыгункай.
"Пры гэтым канкрэтныя аб'ёмы закупкі нафты па-ранейшаму будуць удакладняцца штомесяц, зыходзячы з рынкавай кан'юнктуры і тэхнічных магчымасцяў НПЗ па перапрацоўцы", — падкрэсліў Цішчанка.
Па яго словах, аб'ём ліпеньскіх паставак яшчэ ўдакладняецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.