У Індыі цягнікі сутыкнуліся на мосце, частка вагонаў упала ў раку (відэа)
Загінула болей за 30 чалавек.
У Індыі адразу два цягнікі, якія рухаліся ў супрацьлеглым кірунку, сышлі з рэек на мосце ў штаце Мадх’я-Прадэш: у вадзе апынуліся, паводле розных дадзеных, ад 10 да 15 вагонаў. Сама меней 32 чалавекі загінулі, пяць лічацца зніклымі без вестак, болей за 40 чалавек атрымалі раненні, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.
Паводле тэлеканала NDTV, з вады ўратавалі сотні чалавек. Паколькі здарэнне адбылося ўвечары, выратавальная аперацыя ўскладнілася пасля надыходу цемры.
Асноўнай прычынай гібелі людзей стала паражэнне электрычным токам. Частка пасажыраў упала ў раку, некаторыя пацярпелі з-за дэфармацыі вагонаў пры падзенні. Улады апасаюцца павелічэння колькасці ахвяраў.
Прычынай аварыі кіраўніцтва чыгункі ў Індыі называе затапленне чыгуначнага палатна вадой.
Фота: ibnlive.com