У Індыі з'явілася курыца-транcсексуал

Курыца, якая жыве ў гаспадарцы індыйскага селяніна Хазірудзіна Мухамеда, за некалькі месяцаў самастойна змяніла пол і ператварылася ў пеўня.
Па словах уладальніка птушкі, яшчэ паўгода таму яна несла яйкі, з якіх вылупляліся кураняты. Аднак потым перастала і адначасова ў яе пачаў расці пеўневы грэбень. Ветэрынары з дэпартамента сельскай гаспадаркі штата Заходняя Бенгалія, наведаўшы вёску, канстатавалі змену полу. Па іх словах, такое здараецца, але вельмі рэдка.

У прыватнасці, у даследаванні Інстытута харчавання і сельскай гаспадаркі Фларыды, апублікаваным у 2000 годзе, адзначаецца, што змена полу ў хатняй птушкі можа адбыцца ў выніку пашкоджання яечніка. Спецыялісты жадалі забраць пеўня з сабою для далейшых даследаванняў, аднак гаспадар адмовіўся аддаць птушку, палічыўшы гэтае здарэнне цудам.

Associated Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі