У інтэрнэце з'явілася Евангелле на беларускай мове
Рымска-каталіцкая царква Беларусі выклала сёння на сваім інтэрнэт-партале тэксты Евангелляў на беларускай мове.
Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юры Жэгарын, наведвальнікам сайта даступныя ўсе чатыры Евангеллі (ад Мацея, Марка, Лукі і Яна) у PDF-версіі. З цягам часу яны будуць ператвораныя ў больш зручны HTML-фармат.