У інтэрнэце з’явіўся новы краязнаўчы сайт “Рэха Берасцейшчыны”
Як паведаміў БелаПАН рэдактар сайту, гісторык Павел Дойлід, гэты інтэрнэт-рэсурс падае інфармацыю гістарычнага, культурніцкага і турыстычнага характару. Там таксама змешчана бібліятэка электронных выданняў, прысвечаных Брэстчыне, ствараюцца фотагалерэя і форум. Гісторык адзначыў, што ідэя стварэння краязнаўчага сайту з’явілася пасля выхаду трэцяга нумару аднайменнага бюлетэня. Папяровае выданне “Рэха Берасцейшчыны” не можа змясціць шырокі спектр краязнаўчай інфармацыі і не можа стаць даступным шматлікім патэнцыйным чытачам цераз свой абмежаваны наклад. Таму паўстала неабходнасць стварыць электронную версію бюлетэня.