У інтэрнэт выклалі "Асабісты архіў Сталіна" — 100 тысяч дакументаў
Федэральнае архіўнае агенцтва запусціла ў аўторак сайт "Дакументы савецкай эпохі".
Там даступныя ў электронным выглядзе больш за 400 тысяч матэрыялаў з асабістага фонда Іосіфа Сталіна і кіраўніцтва кампартыі СССР. Праца па аблічбоўцы дакументаў заняла каля пяці гадоў, адзначае РІА "Новости".
Нагадаем, Іосіф Сталін кіраваў Савецкім Саюзам з сярэдзіны 1920-х да сваёй смерці ў 1953 годзе, ён адказны за масавыя рэпрэсіі, ахвярамі якіх сталі дзясяткі мільёнаў чалавек.