У Іраку сур’ёзна паранены амбасадар Польшчы
Амбасадар Польшчы ў Іраку, генерал Эдвард Петшык сур’ёзна паранены, а афіцэр аховы забіты ў Іраку ў выніку выбуху бомбы ў цэнтры Багдаду. Меркаванні каментатараў разышліся – прэс-сакратар польскага МЗС лічыць,
што гэта быў мэтанакіраваны замах на польскага амбасадара, у той час як
былы віцэ-міністр нацыянальнай абароны Януш Зэмкэ сцвярджае, што гэтаму
няма выразных доказаў.
“У Багдадзе знаходзіцца дзесятак амбасадараў, якія ездзяць на машынах без апазнавальных знакаў сваёй краіны, таму цяжка меркаваць, што тэрарысты дакладна запланавалі замах менавіта на польскага дыпламата,” – заявіў Зэмкэ.
Паводле іншага меркавання, замах на амбасадара мог быць выкліканы імкненнем паўлываць на вывад польскага кантынгенту з Іраку.
Пытанне застаецца ключавым у ацэнцы здарэння. Апроч Злучаных Штатаў і Вялікабрытаніі Польшча найбольш задзейнічаная ў іракскую місію. Эдвард Петшык выконвае дыпмісію ў Іраку ад красавіка.
Gazeta.pl